Аляксей, інжынер-будаўнік, быў затрыманы 23 верасня 2020 года пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, калі спрабаваў уцячы ад людзей у форме. Па версіі следства, ён не выканаў патрабаванне спыніцца і, рухаючыся заднім ходам, наехаў на лейтэнанта міліцыі Завадскага, прычыніўшы яму траўмы. Аляксей быў асуджаны за «супраціўленне міліцыі з пагрозай прымянення насілля».
«Мне за вас сорамна», - сказаў Аляксей на развітанне суддзі Генадзю Янкоўскаму. «А вам з гэтым жыць», - звярнуўся ён да пракуроркі Вольгі Дындзялевіч.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку траўня 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





