Аляксандр быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях, якія адбыліся 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская», калі людзі спрабавалі абараніць мірнага пратэстоўца ад збіцця АМАПам. Падчас затрымання яму пагражалі, прымушалі даць паказанні на відэа, а таксама зламалі нагу ў пяці месцах. У СІЗА ён паступіў з гіпсам пасля допытаў.
Па падліках павінен быў выйсці на волю ўлетку 2025 г.






