Аляксей, былы старэйшы следчы, падчас выбарчай кампаніі 2020 года ўваходзіў у каманду Валерыя Цапкала. У чэрвені 2021 года ён быў затрыманы па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ператрусы прайшлі па месцы яго працы і ў кватэры, на працы была канфіскаваная тэхніка.
У кастрычніку таго ж года Аляксея прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску 16, 23, 30 жніўня і 6 верасня 2020 года. Па версіі следства, ён далучыўся да групы пратэстоўцаў, пляскаў у ладкі, выкрыкваў лозунгі і перашкаджаў руху транспарту.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



