Аляксей скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2018 годзе, у наступным абараніў магістарскую дысертацыю па медыцынскіх навуках. Пазней ён працягнуў навучанне ў аспірантуры.
З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю аб радоне ў паветры як фактары радыяцыйнай рызыкі для здароўя.
Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіядаў па хіміі і біялогіі.
