Строгі прысуд па крымінальнай справе - помста ўлады за ўдзел 9 жніўня 2020 г. у мірнай акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў Прэзідэнта РБ і працу ў страйкаме на БМЗ.
У апошні час большасць асуджаных у Жлобіне па такім жа артыкуле атрымлівалі абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Аднак да справы Аляксея Аўдзеева паставіліся вельмі жорстка. Спецыяльна за два тыдні да разгляду ягонай крымінальнай справы, у судзе Жлобінскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ, якую вялі супраць маладога чалавека.
Пра Аляксея вядома, што ён актыўна валанцёрыў падчас эпідэміі ковіда, адным з першых пайшоў у стачку пасля выбараў 2020, у вольны час трэніраваў падлеткаў, якія цікавіліся мотаспортам і гонкамі па перасечанай мясцовасці, уласнаручна збіраў для сябе матацыкл.
10.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Быў вызвалены ў лістападзе 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.



