Аляксея Кісялёва затрымалі жыхара Верхнядзвінску па крымінальнай справе "Кадравага рэзерву для Новай Беларусі". Ягонае «пакаянае» відэа апублікаваў раніцай 13 сакавіка прапагандысцкі тэлеграм-канал. Аляксей супрацоўнік Верхнядзвінскага райвыканкама.
14 лютага Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы "Кадравы рэзерв для Новай Беларусі", абвешчанай Аб'яднаным пераходным кабінетам. Па тэлеканале АНТ пазней паказалі 14 людзей, затрыманых па гэтай справе. Прапагандыст Ігар Тур заявіў, што разам з сілавікамі ён год слухаў лекцыі для ўдзельнікаў ініцыятывы.
Праграма "Кадравы рэзерв для новай Беларусі" была запушчана Аб'яднаным пераходным кабінетам у лістападзе 2022 года. Мэтай праекту была падрыхтоўка прафесіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы.


