Аляксей быў затрыманы разам з братам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе 2021 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




