Патэнцыяльныя пераследы

Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Аляксей, падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 па 2021 год займаў розныя пасады ў Следчым камітэце. У ліпені 2021 года ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У кастрычніку 2021 года Аляксея асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску. У 2022 годзе Лукашэнка пазбавіў яго звання.

Ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

У канцы ліпеня 2023 Аляксея зноў затрымалі. Прапагандысцкія рэсурсы сцвярджалі, што ён нібыта «паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калегаў, дзейнічаючы ў інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне».

У кастрычніку 2023 года яго прызналі вінаватым па артыкуле «дача хабару» і прыгаварылі да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.

Прысуды

Вырак суда 05.10.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 30.10.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 400 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 25.01.2024
прысуд пакінуты без змены.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Зміцер Валер'евіч Хававка
Зміцер Валер'евіч Хававка
Дзярж. абвінаваўцы7 жніўня 1996
Месца:
суд Фрунзенскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
05.10.2021
Падрабязней
Наталля Міхайлаўна Бугук
Наталля Міхайлаўна Бугук
Суддзі19 снежня 1989
Месца:
суд Фрунзенскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
05.10.2021
Падрабязней
Наталля Міхайлаўна Ясенка
Наталля Міхайлаўна Ясенка
Суддзі20 жніўня 1983
Месца:
суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
30.10.2023
Падрабязней
Алена Валер'еўна Картавенка
Алена Валер'еўна Картавенка
Суддзі16 лютага 1975
Месца:
суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
Тып:
Апеляцыя
Дата:
25.01.2024
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксей Уладзіміравіч Сянькоў
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
07.09.1978
Колькасць дзяцей:
1
Адрас для лістоў:
Няма інфармацыі
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Дзярж. служачыяБацькі непаўнагадовыхСілавікі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2021
  2. 05.07.2021

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 05.10.2021

    Вырак суда 05.10.2021

    2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Фрунзенскага раёна г. Мінска

  4. ~20.10.2021

    Перавод

    СІЗА-2 — У зняволенні

  5. 2022
  6. 07.01.2022

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні

  7. 2023
  8. 12.04.2023

    Змяненне статусу

    Вызвалены