У пачатку верасня тэлеграм-канал валанцёрскай ініцыятывы "Спісы затрыманых" апублікаваў інфармацыю аб затрыманні цэлай сям'і : Яна, Анастасіі і Алеся Папковічаў. Насту адпусцілі. А Яна і Алеся перавялі ў СІЗА-1. У Алеся падчас затрымання забралі тэлефон, тэхніку. У выніку знайшлі адну фатаграфію з маршу 2020 года. За яго хлопцу далі 2 гады калоніі.
Алесь з дзяцінства захапляўся музыкай, - расказвае брат палітвязня. - Ведае шмат беларускіх выканаўцаў, гуляў з некаторымі з іх. Напрыклад, ён выступаў з кавер-бэндамі ў Мінскіх клубах, з гуртом "рэ-Мажор" выступаў як скрыпач. Асабліва творчымі для Алеся сталі апошнія два гады перад затрыманнем - ён напісаў некалькі тэкстаў для песень, музыку для іх, зрабіў запісы. Спявае Алесь па-беларуску.
10.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

