Увечары 27 сакавіка Аліна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту ў г. Мінску і на волю ўжо не выйшла. Пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.
У зняволенні ў Гаравой абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год "хатняй хіміі".
Ужо 13 чэрвеня яе зноўку затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Па словах праваабаронцаў , Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.
Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня 2023 года. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў.
Апеляцыйны суд, які адбыўся 29.08.2023 адмяніў прысуд круглянскага суда ад 30.05.2023. Справа будзе накіравана на новы разгляд у іншы раённы суд Магілёўскай вобласці.



