Ала была затрымана падчас «рэйду па салідарнасці» у канцы студзеня 2024 года па абвінавачанні ў падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў. Увосень таго ж года яе асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і прысудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.



















