Грамадзянка Латвіі. Ала з сяброўкай прыехала ў Беларусь на некалькі дзён, каб зрабіць касметычную аперацыю. Калі жанчыны ўжо з'яжджалі, іх затрымалі супрацоўнікі КДБ. Ала пасля вызвалення распавяла : " Пры допыце высветлілася, што мяне ўзялі ў закладнікі для абмену на беларуса, які знаходзіўся ў Латвіі. Мне прама казалі: "Даносіце да сваіх, што беларусам патрэбен іх чалавек". Яны хацелі, каб мае сваякі звязаліся са спецслужбамі Латвіі для арганізацыі абмену. а я засталася як грамадзянка Латвіі”.
Алу абвінавачвалі ў тым, што на падставе касметычнай аперацыі яна прыехала ў Беларусь з мэтай разведкі. Па версіі следства, яна збірала разведвальную інфармацыю па заданні куратараў латвійскіх спецслужбаў, шпіёніла і нават вербавала беларускіх вайскоўцаў для ўкраінскага войска. Яе пачалі судзіць у Менскім гарадскім судзе 29 верасня 2023 года. Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці.
19.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ў Літву.





















