Амірані займаўся грузаперавозкамі. 28 студзеня 2022 года яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК: на яго выйшлі па фотаздымках з тэлефона іншага затрыманага, на якіх ён выпадкова апынуўся падчас пратэстаў 9–10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Спачатку яго змясцілі ў карцар ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна і забралі куртку, потым перавялі ў СІЗА-1. Да суда Амірані ўтрымлівалі пад вартай амаль два месяцы.
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтых пратэстах, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Віну ён прызнаў па парадзе адваката, і ў той жа дзень яго вызвалілі ў зале суда.
Дачакаўшыся ўступлення прысуду ў сілу, Амірані пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.




