Настасся, студэнтка магістратуры БДПУ па спецыяльнасці «псіхалогія», была затрыманая ў студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за «блакіраванне дарог» на жнівеньскіх пратэстах 2020 года ў Мінску.
У траўні 2022 года Насту прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення жорсткасці віду пакарання.




