10 лютага 2022 года Анастасію затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Мінску 23 жніўня 2020 года, і да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.
У красавіку 2022 года яе прызналі вінаватай па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалена ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


