Быў затрыманы і асуджаны 05.09.2023 года па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Пасля чаго завялі крымінальную справу.
У 2015 годзе Анатоль выйграў чэмпіянат Еўропы па тайскім боксе. Праз год ён стаў першым чэмпіёнам свету па муай-тай з Гомеля. Залаты медаль ён выйграў у драматычным фінале супраць расіяніна, баксіруючы з траўміраванай рукой. Заняткі спортам сумяшчаў з працай у якасці спецыяліста па фоташоп у рытуальным агенцтве.
05.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

