Па дадзеных следства, з кастрычніка 2020 года па люты 2022 года 74-гадовы мужчына сістэматычна размяшчаў каментары пад фатаграфіямі прадстаўнікоў улады, дзе, «не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць». Падчас вобыску ў яго дома знайшлі боепрыпасы. Пенсіянер расказаў следчым, што калекцыянаваў іх.
Сцвярджаецца , што Кірэйчык "абразіў" ажно 135 пасадачных асоб-супрацоўнікаў КДБ, пракуратуры, міліцыі, Следчага камітэта, Міністэрства абароны і судовай сістэмы.

