Былы галоўны аграном ААТ "Ліпнікі" ў Драгічынскім раёне.
Нагодай для пераследу сталі каментары мужчыны ў чаце тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь". Разгляд справы адбыўся ў 2026 годзе. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА. Пасля вынясення прысуду падаў апеляцыйную скаргу ў Менскі абласны суд, які змяніў пакаранне з 3 гадоў зняволення на 4 гады "хатняй хіміі". Вядома , што суд другой інстанцыі прыняў да ўвагі, што Андрэй Шэйка - шматдзетны бацька, у яго сям'і дзіця з інваліднасцю.

