Андрэя затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 23 верасня 2020 года супраць інаўгурацыі Лукашэнкі ў Менску. Яго асудзілі за тое, што ён перакрыў праезную частку каля станцыі метро «Пушкінская», а таксама нібыта пашкодзіў два патрульныя аўтамабілі і напаў на двух інспектараў ДАІ. Андрэй сваёй віны не прызнаў.
У канцы снежня стала вядома, што Андрэю ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





