Андрэй да затрымання жыў і працаваў у Еўропе. Быў затрыманы ў студзені 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па шэрагу артыкулаў, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады» і «дыскрэдытацыя Беларусі», і ў жніўні таго ж года асуджаны за каментары ў сацыяльных сетках.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.


