Андрэй, дызайнер, быў затрыманы ў канцы студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў ліпені таго ж года асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання і факт прысутнасці Андрэя на ім невядомыя.


