27 кастрычніка 2021 года Андрэя прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — міліцыянта, які ўпаў падчас бойкі 29 траўня 2020 года на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Па версіі абвінавачання, Андрэй пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар са словам «мразь» пад пастом Вольгі Карач.
Нягледзячы на другую групу інваліднасці з-за праблем з сэрцам, яго амаль месяц трымалі пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду Андрэя вызвалілі ў зале суда.



