Андрэй, вайсковы юрыст, быў затрыманы 9 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў Полацку пасля выбараў. Па версіі следства, на плошчы Свабоды ў Полацку Андрэй удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі і прымяніў слёзатачывы газ супраць міліцыянтаў у форме. Пры затрыманні ён нібыта аказаў супраціўленне і працягваў выкарыстоўваць газ.
У кастрычніку 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
