Андрэй, студэнт, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года падчас навучальных заняткаў і змешчаны ў СІЗА. На наступны дзень сілавікі прыйшлі ў інтэрнат, дзе ён пражываў, дапыталі ягоных суседзяў і канфіскавалі тэхніку.
Андрэю прад'явілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па версіі следства, у жніўні 2020 года ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцый пратэсту кідаў у бок міліцэйскіх машын часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы.
Ён быў вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




