14 ліпеня 2021 года Андрэй быў асуджаны па крымінальнай справе адразу па трох артыкулах: за абразу прадстаўнікоў улады, суддзяў і Лукашэнкі. У абвінавачанні фігуравалі выказванні на адрас Мікалая Карпенкава, Лідзіі Ярмошынай, Аліны Касьянчык, Вадзіма Дзенісенкі, Віктара Сташэнкі, а таксама суддзяў Марыны Запаснік і Наталлі Бугук.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2023 года Андрэй выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У лютым 2024 года стала вядома, што яго зноў судзілі — зараз па справе аб «экстрэмізме».


