Былыя палітзняволеныяВызвалены

Андрэй Іванавіч Рабякоў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Андрэй у Магілёўскім УУС, у верасні 2023 года, быўшы нецвярозым, «непрыстойна выказаўся» на адрас Лукашэнкі. Быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Апроч гэтага, мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Вядома, што мужчына быў раней судзімы 13 разоў. У сакавіку 2023 года суд Кастрычніцкага раёна разглядаў справу аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў адносінах да Рабякова, а ў ліпені 2023 года ў судзе ўжо Аршанскага раёна прайшоў разгляд пытання аб спыненні прымусовых мер бяспекі і лячэння ў адрас мужчыны.

Андрэй Рабякоў абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе. 24 верасня 2024 года судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва пакінула прыгавор у сіле.

Па падліках павінен быў выйсці на волю вясной 2025 года.

Прысуды

Вырак суда 22.07.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 24.09.2024
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Наталля Валер'еўна Панасенка
Наталля Валер'еўна Панасенка
Суддзі18 студзеня 1970
Месца:
суд Ленінскага раёна г. Магілёва
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
22.07.2024
Падрабязней
Сяргей Аляксеевіч Каралеў
Сяргей Аляксеевіч Каралеў
Суддзі
Месца:
Магілёўскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
24.09.2024
Падрабязней
Андрэй Іванавіч Рабякоў
У зняволенні:
Родны горад:
Магілёў
Дзень нараджэння:
24.09.1986
Знаходзіўся ў:
Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. 22.07.2024

    Вырак суда 22.07.2024

    2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, суд Ленінскага раёна г. Магілёва

  3. ~22.07.2024

    Перавод

    Турма-4 — У зняволенні

  4. 24.09.2024

    Апеляцыя 24.09.2024

    невядома, Магілёўскі абласны суд

  5. 2025
  6. 01.04.2025

    Змяненне статусу

    Вызвалены