Андрэй Фалькоў, мяркуючы па ўсім, удзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 года ў Менску.
Пра гэта ўскосна сведчаць каментарыі іншых людзей пад яго фатаграфіямі ў сацыяльных сетках. Наогул, апошні раз мужчына заходзіў у сацыяльныя сеткі ў ліпені мінулага гады. Хутчэй за ўсё, менавіта ў гэты час яго і затрымалі.
Фатаграфіі на старонках Андрэя Фалькова сведчаць аб тым, што мужчына шмат падарожнічаў і актыўна займаўся спортам.

