Андрэй быў прызнаны вінаватым у ліпені 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра капітана міліцыі Сяргея Шрамава, а таксама пра ўчастковага інспектара міліцыі грамадскай бяспекі, капітана міліцыі Аляксандра Шлупакава.
Пост у «Аднакласніках» быў прысвечаны таму, як міліцыянты падчас ператрусу ў горадзе Дуброўне канфіскавалі чырвона-белыя паветраныя шары, якія віселі ў доме мясцовага жыхара, пасля чаго яго за гэта асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.



