Андрэй быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацсетцы "УКантакце" на адрас прадстаўніка ўлады, а таксама за захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў яго з часоў занятку паляваннем. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 года палітвязня затрымалі на "хіміі" і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У чэрвені 2023 года суд узмацніў жорсткасць рэжыму пакарання, і Андрэй быў пераведзены ў калонію на адзін год.
Па падліках праваабаронцаў, Андрэй быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



