Працуе ў цэнтры доп. адукацыі "Маяк", вёў мастацкі гурток. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага. Затрыманы за рэгістрацыю ў чат-боте "Перамога".
Выхоўваўся ў сямейным дзіцячым доме.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага паседжання і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя.
Выйшаў на волю ў лютым 2026 года.




