Андрэй, індывідуальны прадпрымальнік, быў затрыманы 23 красавіка 2021 года пры спробе вылецець у Маскву. Тады ён і даведаўся аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады".
У жніўні 2021 года Андрэя абвінавацілі ў абразе камандзіра АМАП прапаршчыка Кавальчука за каментар, пакінуты ў Telegram-чаце "Карнікі Беларусі", і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


