Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку, як сцвярджалася ў прапагандысцкім фільме АНТ, затрымалі ў ноч з 26 на 27 жніўня 2023 года на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне недалёка ад нафтабазы і прыпыначнага пункта Сінява.
У прапагандысцкім фільме восенню 2023 года сцвярджалася, што іх затрымалі за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўбцоўскім раёне выбуховае прыстасаванне, якое павінна было б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ.
40-гадовы Андрэй Зіненка-былы калега Вабішчэвіча, які "працаваў на кіруючай пасадзе і атрымліваў высокую зарплату", падкрэсліваюць дзяржаўныя медыя. Такі акцэнт на "высокім заробку" нярэдкі ў лукашэнкаўскай прапаганды. Зіненка на кадрах выглядае збітым.


