Андрэй, актывіст з Вілейкі, быў затрыманы 9 жніўня 2021 года і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту, які адбываў у ізалятарах Вілейкі і Смалявіч. Агулам ён атрымаў 90 сутак адміністрацыйнага арышту, якія адбываў у цяжкіх умовах, пасля чаго быў пераведзены ў ІЧУ на Акрэсціна, а затым у СІЗА ў межах крымінальнай справы.
У лютым 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2023 году яго зноў арыштавалі на 15 сутак за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok. Суд Вілейскага раёна кваліфікаваў гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне».
15 лютага 2024 года Андрэй перастаў выходзіць на сувязь. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністратыўнага арышту. Аднак па сканчэнні тэрміна ён на волю не выйшаў, бо быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
У ліпені 2024 года яго зноў асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.














