Паводле першага абвінавачання, з 5 жніўня 2020 года па 11 жніўня 2021 года Андрэй не менш за 20 разоў пакідаў у каментарах сацсетак абразы на адрас Лукашэнкі. У траўні 2022 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Аднак неўзабаве яго асудзілі паўторна. Па матэрыялах другога абвінавачання, у перыяд з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Андрэй неаднаразова размяшчаў зневажальныя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Месца адбывання пакарання невядома. У Андрэя хворыя пажылыя бацькі, якія патрабуюць догляду.



