Андрэй, сківічна-тварны хірург дзіцячай лякарні, быў затрыманы ў траўні 2021 года пасля ператрусу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб "абразе прэзідэнта". Ягоная жонка разам з дзецьмі была вымушаная пакінуць краіну. Пазней Андрэю былі прад'яўленыя абвінавачанні ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама ва «ўдзеле ў масавых беспарадках».
У красавіку 2022 года Андрэй быў асуджаны па чатырох крымінальных артыкулах за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія былі кваліфікаваныя як абразы і распальванне варожасці.
У чэрвені 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць меру пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым да канца тэрміну.
У жніўні 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін.







