Сябра АГП.
Ён быў затрыманы ў тыя ж дні, калі былі затрыманыя яшчэ некалькі сябраў партыі . Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў паліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Андрусь мае двух сыноў, па адукацыі - інжынер-будаўнік. Працаваў па спецыяльнасці, займаючыся архітэктурным праектаваннем як індывідуальны прадпрымальнік.
Выйшаў на волю венсам 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.









