Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.



