19-гадовая студэнтка МДЛУ.
Да абвяшчэння прысуду дзяўчына знаходзілася пад вартай з 2 верасня 2020 года. Яе прызналі вінаватай у тым, што 6 сакавіка 2022 года яна расклеіла ўлётку, якая ўтрымлівае паклёп на Лукашэнку, на рэкламным банеры адной з вуліц Менска. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, такім чынам яна распаўсюдзіла ілжывыя звесткі ў дачыненні да Лукашэнкі.
Дзяўчына прызнала віну і расказала, што раздрукавала ўлётку і расклеіла яе разам са сваёй знаёмай, каб прыцягнуць увагу людзей да таго, што адбываецца ў свеце. Пра налепку ў міліцыю паведамілі сьведкі. Дзяўчыну вызначылі па камерах відэаназірання.

