Ганна працавала лекаркай у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. 13 снежня 2021 года яе затрымалі па крымінальнай справе пра ўдзел у акцыях пратэсту, і да суда яна знаходзілася пад вартай.
У красавіку 2022 года Ганну разам з Ганнай Пашкевіч прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней Ганна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.





