Асуджаная па справе руху "Руская праваслаўная царква - Царская Імперыя". 29 траўня 2026 года Галіну дадалі ў "спіс экстрэмістаў". Згодна з рашэннем МУС ад 15 жніўня 2025 года рэлігійная секта "Руская праваслаўная царква - Царская Імперыя" прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем".
У "спіс экстрэмістаў" унесены Ганна Струкава з вёскі Улазы Гродзенскай вобласці, Галіна Фралова з вёскі Кайкі Віцебскай вобласці, Вольга Бойкоўская са Свіслачы і Вольга Вашчанка з Вілейкі. Падставай названы прыгавор Мінскага гарадскога суда па ч. 3 арт. 130 КК і ч. 3 арт. 361-1 КК — "распальванне варожасці" і ўдзел альбо кіраўніцтва "экстрэмісцкім фармаваннем".
Паводле дакументаў самога руху, Ганна Струкава фігуравала як "ігумення ўсяе Белай Русі (Беларусі) Еўдакія", а Галіна Фралова — як "манашка Феадосія".
Удзельніц руху абвінавачвалі ў кіраўніцтве структурамі руху і распаўсюджванні ідэй, якія следства трактавала як рэлігійную і нацыянальную варожасць.
Пракуратура называла прысуды: Струкава, Фралова і Байкоўская атрымалі па 5 гадоў і 3 месяцы калоніі, Вашчанкі - 5 гадоў калоніі. У маі 2026 года Вярхоўны суд пакінуў прыгавор у сіле.