Былыя палітзняволеныяХатняя хіміяВымушаная эміграцыя

Ганна Валер'еўна Вольская

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў2Дадаць ліст у банк

З 2014 года Ганна жыла ў Маскве. У снежні 2020 года ў тэлеграм-чаце «Карнікі Беларусі» яна рэзка выказалася пра памочніка Лукашэнкі, былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова і старэйшага ўчастковага Ленінскага РАУС Магілёва Яўгена Пугіна.

У студзені 2021 года да Ганны прыходзілі расійскія сілавікі, але пасля допыту адпусцілі: у Расіі за абразу прадстаўніка ўлады крымінальнай адказнасці няма. 8 сакавіка 2022 года яе затрымалі па запыце беларускага МУС, без усялякай працэдуры экстрадыцыі пад канвоем супрацоўнікаў ФСБ пасадзілі ў самалёт і перадалі беларускім сілавікам. Да суда Ганну ўтрымлівалі пад вартай.

У траўні 2022 года Ганну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У лістападзе 2022 года па стане здароўя яе перавялі на «хатнюю хімію».

Тэрмін пакарання скончыўся ў кастрычніку 2023 года.

Прысуды

Вырак суда 11.05.2022
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.11.2022
абмежаванне свабоды да канца тэрміну.

Прычасныя да рэпрэсій

Таццяна Віктараўна Рахманенка
Таццяна Віктараўна Рахманенка
Суддзі12 лістапада 1980
Месца:
суд Ленінскага раёна г. Магілёва
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
11.05.2022
Падрабязней
Аляксандр Пятровіч Барсукоў
Аляксандр Пятровіч Барсукоў
Іншыя9 красавіка 1965
Тып:
Іншае
Падрабязней
Яўген Віктаравіч Пугін
Яўген Віктаравіч Пугін
Іншыя15 лютага 1979
Тып:
Іншае
Падрабязней
Ганна Валер'еўна Вольская
У зняволенні:
Родны горад:
Магілёў
Дзень нараджэння:
17.05.1979
Знаходзілася ў:
ПУАТ-25, 231707, г. Гродна, вул. Леніна, 12А
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 08.03.2022

    Перавод

    Турма-4 — У зняволенні

  3. 11.05.2022

    Вырак суда 11.05.2022

    1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, суд Ленінскага раёна г. Магілёва

  4. 11.05.2022

    Змяненне статусу

    На волі да апелляцыі

  5. 26.08.2022

    Перавод

    ПУАТ-25 — Хімія са скіраваннем

  6. 24.11.2022

    Суд па змене рэжыму 24.11.2022

    абмежаванне свабоды да канца тэрміну