Антон быў затрыманы і асуджаны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Мінску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




