У пачатку 2022 года Антона прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падрабязнасці справы невядомыя.
У лютым 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік паседжання невядомы.
