Армену Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Армэн удзельнічаў у шоу "X-фактар" спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а потым у 2021 у Беларусі. Але асноўны яго занятак - гэта бізнес па продажы падарункаў. Больш за 15 гадоў Армэн трымае крамы падарункаў, апошні з іх - Podari Minsk. У вольны час ён ратуе бяздомных жывёл.
Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» і «паклёпе на Лукашэнку».
04.12.2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








