Арцём быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Сам Арцём сцвярджае, што падтрымлівае палітыку Лукашэнкі, а затрымалі яго таму, што ён жартам выйшаў на вуліцу ў БЧБ-сцягу ў нецвярозым стане.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



