Арцём быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў снежні таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў верасні 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



