Арцём быў затрыманы напрыканцы снежня 2023 года. Па папярэдніх дадзеных, спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Пасля дома ў яго дома прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка, а самому Арцёму Антонаву прад'явілі абвінавачанне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ). Падрабязнасці справы невядомыя.
Арцём сын Сяргея Антонава - беларускага журналіста. Сяргей - уласны карэспандэнт беларускай газеты "Прыватны дэтэктыў". Аўтар шэрагу твораў у рамках "Сусвету Метро 2033". У пачатку снежня Сяргея выклікаў да сябе начальнік КДБ па Быхава, ён жа прад'явіў два дакументы з Магілёўскага УКДБ, дзе гаварылася, пра нібыта дачыненне пісьменніка да злачынства - працу на партал mogilev. media. Пасля гэтага Сяргей быў вымушаны эміграваць.
20.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 13 сакавіка 2025 г.

