Арцём, гукарэжысёр, быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
За час зняволення Арцёму не аказвалася медыцынская дапамога з-за праблем з вухам, у выніку чаго ён аглух на адно вуха.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці", "абраза прадстаўніка ўлады" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






