Былыя палітзняволеныяПамілаваны

Арцём Юр'евіч Баярскі

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў15Дадаць ліст у банк

Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.

Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.

На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".

Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.

Прысуды

Вырак суда 09.12.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Вольга Віктараўна Дындзілевіч
Вольга Віктараўна Дындзілевіч
Дзярж. абвінаваўцы3 снежня 1991
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
09.12.2021
Падрабязней
Алена Мікалаеўна Шылько
Алена Мікалаеўна Шылько
Суддзі20 красавіка 1972
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
09.12.2021
Падрабязней
Андрэй Віктаравіч Кавальчук
Андрэй Віктаравіч Кавальчук
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
18.02.2022
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Наглядчыкі21 студзеня 1980
Месца:
ІЧУ Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Арцём Юр'евіч Баярскі
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Гродна
Дзень нараджэння:
18.06.2001
Апякун:
Сяргей Бесараб
Знаходзіўся ў:
ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Праблемы са здароўем:
Сэрца
Артыкулы:
Аб'яднанні:
ВернікіСтудэнтыТворчыя людзі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2020
  2. 17.11.2020

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (15 сутак)

  3. 2021
  4. 24.03.2021

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (25 сутак)

  5. 24.03.2021

    Перавод

    ІЧУ Акрэсціна — У зняволенні

  6. ~16.04.2021

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  7. 09.12.2021

    Вырак суда 09.12.2021

    5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Мінскі гарадскі суд