Вучыўся ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Вядома таксама, што ён музыка і граў у нейкіх гуртах.
У 2022 годзе, пасля пачатку вайны, Арцём выехаў за мяжу і падаўся на ўцёкі ў Нідэрландах. Але яму нешта не спадабалася і праз некалькі месяцаў ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У верасні 2022 года хлопец зняўся ў прапагандысцкім сюжэце журналісткі БТ Ксеніі Лебедзевай, дзе расказаў як дрэнна жыць у Нідэрландах.
Мяркуючы па ўсім, Арцём праз нейкі час выехаў у Расію — новая старонка Укантакце ў яго прывязана да расійскага нумара.
Вядома, што Арцём з'ехаў з Беларусі пасля прысуду.

